Старонка:Хрэстаматыя новай беларускай літэратуры (1927). Выпуск III.pdf/23

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Багаты вы,
Мае паны
І сілай
— Змарнелай...
Дык бедны вы,
Мае паны,
Гадамі?
— Не! — днямі...
Багаты вы,
Мае паны,
Навукай?
— Не! — штукай...
Дык бедны вы,
Мае паны,
На розум
— Цьвярозы.
Багаты вы,
Мае паны,
Хаценьмі
— З-пад цемні...
Дык бедны вы,
Мае паны,
Паверце
— На сэрца...
Багаты вы,
Мае паны,
Шмат чым,
— Чужым...
Багаты вы,
Мае паны,
Кругом...
— Больш злом!..

Кліч.

Гэй, народзе, трэба ўстаць,
Дух свой з рабства распрастаць,
Чуеш: Волі зычны звон,
Будзіць, кліча медзьдзю ён
Ўсе народы, ўсіх старон,
Каб разбурыць крыўды трон.[1]
Зьдзівіць з дзіва дзіваў цуд: 13)
Скрозь, куды хаця зірні,
Ў небе літары — агні.
— Сьвецяць ноччу і пры дні —
"Вызваль дух свой, рабскі люд!"
У гэты час пракляты будзь,
Хто свой карк захоча гнуць
Й рукі ворагу лізаць,
Й словы льсьцівыя казаць!


Жыцьцё.

Жывець спакойна век пад тым ярмом сваім,
Намуляў карк. Мазолі скрозь, мазолі!
Падкінуць сена жмут — яму таго даволі,
І лёс мізэрны свой не назаве благім.

Цярпліва зносіць ён нявыгады жыцьця:
Няхай яго часамі злаець ліха,
Хай сьвішча страшны біч: пакорліва і ціха,
Ідзе разораю. Кіруе ім дзіця.

Жыві-ж спакойна, вол, хадзі ў сваім ярме,
Цягай плугі і лі свой пот на пана,
Хаця ня ведаеш, якая рэч пашана.
— На што яна табе? Сьляпому добра ў цьме,

Лягчэй ісьці яму дарогаю жабрачай;
А ты — жывёлаў цар? Ці ж ты жывеш іначай?!..

  1. а) Русіц. — пасад.