Перайсці да зместу

Старонка:Хрэстаматыя новай беларускай літэратуры (1927). Выпуск II.pdf/106

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

пала самая горшая доля. Прысудзіла яна яму самы горшы куток, кінула між мхоў і балот. Кепска жылося Меншаму брату. Плакаў ён і ніхто ня бачыў яго сьлёз, ці не хацеў бачыць. Сьпяваў[1] ён і песьні, доўгія, нудныя песьні, песьні нядолі. Гаварыў і казкі і толькі ў казках ён бачыў сябе шчасьлівым. Яго сьлёзы капалі разам з расой на зямлю. Грэла сонца і сьлёзы, зьмешаныя з божай расой, падыймаліся к небу і адтуль кідаліся назад на зямлю чыстымі капелькамі. І так яны вечна кружацца з зямлі на неба, з неба на зямлю. І ніколі не высыхалі вочы Меншага брата. Таўсты высокі лес адзін толькі слухаў яго песьні і сам памагаў ячу сьпяваць сваім доўгім шумам. Выходзіў Меншы брат у вечар на двор, браў сваю дудку, садзіўся на прызьбе сваей хаты і граў. Месячык каціўся па небе, плылі белыя хмаркі. Божыя зоркі, як саромлівыя дзеўчаткі, пазіралі на зямлю праз белыя, тонкія хмаркі і слухалі Меншага Брата, як граў ён на дудцы. І ціха было на сэрцы, як ціха была сама ночка. І думкі, як тыя хмаркі, лёгка радзіліся ў сэрцы і плылі яны Бог знае куды, далёка-далёка, уміралі ціха-ціха, як паволі раставалі і белыя хмаркі ў небе. Толькі пугач і сава злым крыкам сваім будзілі ад шчасьлівых думак Меншага Брата. Ён прачыхаўся, як ад сну, і думкі другія, думкі нядолі, як нажом, калолі яму ў сэрца.

Ні думак, ні песень яго ніхто ня знаў і ня чуў, ці не хацеў знаць і чуць. Яго жальба прападала, як прападаў туман з усходам сонца, што вісеў над балотам. Разьбіраў яго адзін толькі лес, і лесу адкрываў Меншы Брат свае думкі, бо людзі сьмяяліся з яго слоў і песень. А з лесам жылося вальней: лес не давіў[2] яго, ня гнаў, як гналі і давілі яго людзі. І Меншы Брат зрабіўся ціхі, спакойны, асьцярожны і нікому не адкрываў свае душы. Меншы Брат адзічэў. Лес і балоты адгарадзілі яго ад Божага сьвету.

Прайшло многа часу.

Усе тры браты сустрэліся. Старшы Брат пазіраў сьмела. Ён быў у ботах, у крамных портках і кашулі, а паверх кашулі — камізэлька. Гаварыў Старшы Брат скора, мова яго была адменна і Меншы Брат ледзьве мог разьбіраць яго.

На Сярэднім Браце была высокая шапка, шырокія белыя порткі, боты. У зубох — круглая люлька на кароткім цыбуку; гаварыў ён мала.

Меншы брат выглядаў старэйшым за іх абодвых. Барада яго была сівая, рукі дрыжалі. Сам ён быў тонкі, худы. Яму як-бы брыдка было перад братамі, што на ім сівая рваная сьвітка, круглая шапка-кучомка; на нагах лапці, а каравыя анучы абвівалі худыя ногі.

Гаварылі браты аб усім: а горкай сваей долі, а праўдзе, а жыцьцю.

Меншы Брат маўчаў. Яму не давалі гаварыць тэй мовай, каторай гаварыў ён сам з сабой, з сваімі думкамі, з лесам. З яго мовы сьмяяліся старшыя браты.

— Гавары ты так, як гавару я, — кажа Старшы Брат, — і не страхай[3] ты мову людзкую. Твая мова — нямая мова. Што сказаў ты сьвету на сваей мове? Дзе песьні твае? Хто чытаў ў твае думкі, работу твайго розуму і сэрца? Дзе песьняры твае? Чым ты пахвалішся?

  1. Ужываецца больш — пяяў.
  2. Рус. — душыў.
  3. Ня страш.