Старонка:Хрэстаматыя новай беларускай літэратуры (1927). Выпуск I.pdf/72

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

А Астап:

— Лжэце! Няпраўда! Не дадуць: то казённае, дворнае, — ні я, ні вы ня маем права! Не дадуць! Паб’юць!..

Вот далей здаецца Мацею, што з цьмы народу выходзяць яго тры сыны: парабак дворны, салдат і работнік пецярбурскі, становяцца на калені, і прысягаюць громка, ясна, памалу:

— Мы дамо! Мы — сіла! Мы — права!

Мацей абліваецца потам, сэрца ў яго б’ецца…

І здаецца яму, што ўсё гэта спавіў туман: толькі разоры стаяць, поўныя крыві, а над імі вісяць тры скрыжаваныя далоні… І раздаецца ціхі, ясны голас:

— Мы — сіла! Мы — права!


Асеньнія лісты.

Сядзелі на прызьбе, кланілі к сабе галовы, як дзьве высахшыя макаўкі пад сільным ветрам, і вялі гарачую гутарку.

— Дзякуй, Сымонка, дзякуй, што адведаў ты мяне хоць перад сьмерцяй. Рад, вельмі рад, — скрыпеў сухім голасам Сьцяпан. Гляджу на цябе і ня веру сваім вачам, ці гэта ты, ці ня ты?

— Мо’ і ня я, — сьмяяўся Сымон: пастукай! толькі паволі, бо я цяпер шкляны — гы-гы!

— Сьмех сьмехам, а кусок[1] часу. То-ж мы з табой і ня бачыліся з тае пары, як я купіў у Мэера рабую карову і як прытрапілася, помніш? тое…

— Як ня помніць! — помню.

— А знаеш, удалая была жывіна, слова не сказаць — і ўежна, і для зімы ўладна[2] і на цялята — проста гад, не карова!

— І — і — і! павысахлі рэчкі, павысахлі, спозьнена твая еванэльля па рабойцы“[3].

Пыкаў Сымон люльку, напіхаючы тутун і падрыгваў выблекванымі вачыма.

— Да таго часу, ваша[4], камень пакаці, — то пакрышыцца. А што казаць пра скаціну! Яно-ж не жанатыя былі тады?

— Гавары мацней[5], ня чую! Надставіў вуха Сьцяпан

— Нежанатыя былі!!! Дзяцюкі, як дубы, аж народ аглядаўся. А цяпер што? — трухлё! Вун унуку майму трэйцяму гэты год на лёсы[6].

— Ці-ж гэта так даўно? — падняў з задзіву Сьцяпан навісшыя бровы.

— А я думаў — гадоў пятнаццаць!

— Павысахлі рэчкі, — хо!-хо! — кяпкуе[7] бяззубым ротам Сымон, — пят-нац-цаць, дрэнна, — дрэнна, ваша, лічыш! б’е па плячы старога. А як мяркуеш па нас, будзе ўжо па трынаццаць? Бо я думаю, што не! Глядзі — толькі, толькі зубы вырэзваюцца. Паказвае бяззубы рот.

Ускалыхнуўся вецер па сухіх галінах, быццам сьмерць сьміганула лёгкім ценем па ліцах[8] старцаў.

  1. Больш ужывеецца — кавалак.
  2. Ладная, добрая.
  3. Нібы літаньне. эвангэльле аб рабой.
  4. Ваша, Вашаць — форма звароту: Ваша міласьць, вы.
  5. моц, мацней і г. д. — з фанэтычнага боку не беларускае, заходняславянскае. Утварылася з праславянскага — могт+ј. Праславянскія злучэньні — т+ј, гт+ј, кт+ј — у беларускай мове далі — ч. У слове з даным каранём маем — немач. Іншыя словы — ноч (*нокт+ј), печ (*пект+ј), сьвечка (*свѣт+ј+ка) і г. д. Слова — моц — не знаходзіць сталага сыноніму ў беларускай мове. У паасобных выпадках з ім сходзіцца — сіла, дуж(ы), магутнасьць, крэпкасьць (у Насовіча) і інш.
  6. Лёс, жэраб‘е, нумар на прызыве, тут — проста прызыў;
  7. Насьмяхаецаа.
  8. Русіц. — па тварох.