Старонка:Хрэстаматыя новай беларускай літэратуры (1927). Выпуск I.pdf/46

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

падабаецца. Дый цяжка мне заставацца аднаму. Ведаю пра Ігнася думаеш, дый нешта-ж ён маўчыць дагэтуль, ня сватаецца.

Ганна. Але і да іншых не ўдаецца.

Ян. (Сьмяючыся). А ты-б яго хацела? (Ад якойсь пары ужо сабакі брэшуць).

Ганна. Мала-бы што, ды мне і з вамі добра.

Ян. Але каго гэтак сабакі апанавалі? Выскачы, дачушка, глянь, каго яны так тамака бяруць? (Ганна выходзіць).

ЗЬЯВА IV.

Ян, Пранцішак, пасьля Ганна.

(Ян, зьняўшы з кручка кажух, падкінуў сабе пад галаву, прылёг за сталом на лаве, так што яго відно ад дзьвярэй. У хату ўскаквае, уцякаючы ад сабак, Пранцішак бледны, задыхаючыся; ëн у чорным сурдуціку, у чорных нагавіцах, у белых рукавічках і каўнерыку).

Пранцішак. (Азірнуўшыся па хаце). І тут нікагусенька. А (каб) іх, чуць мне сурдута ня зьелі. Цэлых пяць рублёў жыду аддаў за яго, але на такія залёты дык і то дорага. (Падышоў к лаве і зьмятае яе хустачкай). Але жыць тутака — то я-бы ня жыў. Забяру Ганну ў горад, дам сабе з ёю рады, каб толькі пасаг[1] у рукі як прыбраць, вось што!

Ганна. (Прычыніўшы дзьверы). Тата тут? (Убачыўшы Пранцішка). А-а-а! А гдзе тата?

Пранцішак. Не вем… Добры вечар, паненка. А на цо то паненка таты шукае? Можа мы і бяз таты моглісь-бы паразмавяць, я наўмысьле тэго пшышэдлэсь.

Ганна. А аб чым мы маем гаварыць? Калі якое дзела маеце, — тата на тое.

Пранцішак. (Прыдзержваючы Ганну за руку). Але няхай паненка пачэка. Бяз таты нам бэндзе свабодней; паненка ве, што пры тату не вшыстко можна робіць. (Памаўчаўшы). Паненка ўжо ве, чаго я ту пшышэдлэсь.

Ганна. Не, ня ведаю.

Пранцішак. Як-то. Прэце-ж ту был пан Якуб, он мне мувіл…

Ганна. (Нецярпліва). Што вам пан Якуб гаварыў, таго я не магу ведаць.

Пранцішак. Але ж, паненка, я ту пшышэдлэсь до паненкі ў сваты, а паненка гневася на мяне, як на злэго.

Ганна. А ці-ж у сваты гэтак хто ходзіць: і сорам дзяўчыне прычыняе і дзьверы заступае?

Пранцішак. Цо бо то паненка до мне, як до хлопца, гада? Чы-бы то мы не моглісь фізычней поразмавяць? Прэце-ж паненка такі шляхетна естэсь, а то попростэму і попростэму.

Ганна. Няхай сабе і „папрастэму“. Няўжо-ж крыва лепш, як проста?

Пранцішак. Я, відзі паненка, я не естесь просты. А вшыстко такі цо колек розумем. Я ў месьце до школы ходзілэсь. З ружнымі панамі знамся. Так паведзяушы, я чловек з культуро, выкшталцоны естесь, — так то мне неякось не выпадае так похлопску гадаць: гале́ ды гале́.[2]

Ганна. То чаму-ж, паніч, у засьценак прыходзіш? Нам гэтага ўсяго ня трэба — гэтых вашых хвізыкаў. Нам досі нашае мовы, нашых звычаяў.

Пранцішак. Э! то так?! То паненка мне не хцэ. Почэкай, паненка, я патрафя паненка намувіць, што й маей бэндзеш і нікому ані пісьнеш…

(Хоча злавіць яе).

  1. Гавораць і прыданае.
  2. Перакручанае — але;