Старонка:Хрэстаматыя новай беларускай літэратуры (1927). Выпуск I.pdf/35

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

„Слухай, дружа! у мяне е[1] жонка, дужа красная пані, а ты йшчэ не жанаты, так успакой мяне перад сьмерцю, бо мне скора канец, — пакляніся заступіці ей маё месца! Што-ж я меў рабіці? мусіў прысягнуць, і цяпер ад прысягі адступіціся[2] мне нельга… Так пані няхай мне выбачыць і будзе прыхільна!“

Тая, тое як учула, давай плакаць, галасіці і слухаць яго ня хоча.

Плакала яна дзень, плакала другі, а на трэці й падумала: „і чаго я гэтак плачу?.. што я тым памагу?.. адно лічка[3] сваё красна папсоваю[4]“… і на чацьверты дзень гутарку з ім прыятну павяла, а на пяты — так і жартаваці сталі; а далей — і пабраліся.

Прайшло ізноў лета, прайшла зіма, а за зімою вясна, а за вясною і лета настала.

Сядзяць гэта — той прыежджы баярын з краснаю Люблянаю, як галубке[5] ў парачцы, і сабою цешацца ды любуюцца; ажно разам Любляна — як крыкне і, хапіўшыся за сэрца, абамлела. Той — зірк: бачыць — перад ім Яраслаў стаіць… Хапіліся сьпярша за шаблі, а далей Ярослаў, адумаўшыся, кажа: „адзін з нас павінен умерці, дык няхай Бог судзіць — каму. Вазьмі ты сабе лук і сагайдак з стрэламі і ідзі на гару за рэчку, а я вазьму сабе і стану на гэтай гарэ, і будзем страляцца“.

Як сказаў, так і ўчынілі: выпусьцілі па страле — нічога; выпусьцілі па другой — нічога, а па трэцяй, як выпусьцілі, так абодва і асунуліся, як два падкошаныя каласочкі.

Тое мейсца з тых пор „Прылукамі“ стала звацца.

І цяпер там стаяць мураваныя харомы і ліповыя прысады, і жыве там пан дужа багаты, толькі той пан цяперашні — ня наш, а прышлы з памор’я, але добраваты сабе.


Што кажух, то ня вата.

Давялося раз зімой гарадзкому панічу паехаць у двор на імяніны.

Прыехаўшы па чыгунцы на станцыю, ён пайшоў на сяло, што ад станцыі за поўвярсты было, каб падводу наняць, бо яшчэ трэба было вёрст з чатырнаццаць канём ехаць.

Вось зайшоў ён у вадну хату, а там, якраз, абедаць садзіліся. Ён зьняў шапку і кажа:

— Дзень добры!

— Дзень добры! — адказваюць.

— Ці не завязьлі-б мяне туды і туды?

— Чаму-ж не, можна, — кажа гаспадар, пагадаўшы.

— А сколькі-ж хочаце за хурманку?

— Аб цану мы зьмяркуемся, а цяпер сядзьце, капусты сербанеце, бо да таго двара няблізка.

— Дзякую! — Я ўжо гарбату піў.

— Ну, як воля ваша.

  1. Ёсьць.
  2. Прав. — адступіцца.
  3. Рус. — тварык.
  4. Папсую.
  5. Пров. — галубкі.