Старонка:Хрэстаматыя новай беларускай літэратуры (1927). Выпуск I.pdf/32

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

(Казімір Кастравіцкі).

Каганец, запраўднае імя якога К. Кастравіцкі, як па часе, так і па характары творчасьці, ідзе поруч з Ядвігіным Ш. Радзіўся недзе ў Горадзеншчыне каля Белавескае Пушчы. Яшчэ ў 90-х гадох мінулала сталецьця пачаў працаваць на беларускай ніве. Памёр у 1918 годзе. Наагул вестак аб жыцьці яго мала папала ў друк.

Першая рэч, напісаная Каганцом яшчэ ў 1893 годзе, ёсьць „Прамова“, якая надрукована пасьля ў сьвяточным № (7) „Н. Н.“ за 1910 г.

Карусь Каганец.


Карусь Каганец.

Як і Ядвігін Ш., Каганец апрацоўвае народныя легенды. Найлепшая з іх, „Сьцяты камень“. Апрача таго ён піша расказы гістарычнага характару („Новасадзкае замчышча“ і інш.). Зьбіраючы этнографічны матар’ял, ён пачынае пісаць і вершы, якія таксама датычаць або легэндаў або гісторыі, а то і проста жыцьця. Адзін з лепшых вершаў — „Кабзар“. Вершы яго стараюцца насьледаваць народнай творчасьці. Пісаў Каганец і драматычныя творы, найлепшыя з якіх „Модны Шляхцюк“, „У іншым шчасьці няшчасьце схавана“. Усё гэта друкавалася па розных часопісях. Найбольш популярная рэч яго — „Модны Шляхцюк“ камэдыя ў адной дзеі — некалькі разоў надрукована асобна. Выйшаў яшчэ яго популярна-навуковы нарыс „Гутаркі аб небе і зямлі“.

Каганец таксама калышацца паміж туманным романтызмам, фантастычнымі ўспамінамі, лятуценьнямі аб даўнейшай славе Беларусі і запраўднай любасьцю да простага народу. Розьніца з Ядвігіным Ш. тая, што ўсе рэчы ў яго сур’ёзныя; ён шчыра й адкрыта піша, што думае. У расказах — На сплаў“, „На сплаве“ ў Каганца відаць рэалістага, які сьпісвае жыцьцё простага народу бяз прыкрасаў, але з пэўнаю сымпатыяй.


ПРАМОВА.

Гэй, хлопцы, брацьця мае, а сыны Зямлі Беларускай, каторая раскінулася ад Гродны[1] да места Смаленска і ад Прыпяці аж на другі бок ракі Дзьвіны перакінулася. Кіньце ўвакол вокам, сабярэце харашэнька[2] думкі і скажэце, ці павінна так быць, як цяпер ёсьць?

  1. Гродна — расейская форма назову, пабеларуску Горадна, або Горадзен.
  2. русіц. — пабелар. — добра, добранька.