Старонка:Хрэстаматыя новай беларускай літэратуры (1927). Выпуск I.pdf/30

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

— Чулі вы гэткую песьню:

„Ой, ляцелі гу-у-сі
Ды з-пад Белай Ру-у-у-і“…

Зацягнуў прыцішаным нізкім тэнорам сваю песьню, але зараз-жа гэтая мэлёдыя абарвалася і пачуўся сухі, цяжкі, надрываючы грудзі, кашаль.

Усе заслуханыя ў першыя словы песьняра, цяпер трывожна аглянуліся на яго: не зважаючы на цемру, якая абхапіла ўжо нашую камэру, ўбачылі мы, як у руках песьняра міганула белая хустачка, якою ён пачаў старанна выціраць свае вусны…

Адзін са студэнтаў — мэдык — хутка саскочыў з нараў і, кінуўшыся ў калідор, прыімчаў адтуль вады і падаў кашляўшаму, таварышу. Той, напіўшыся і цяжка дыхаючы, яшчэ больш ціхім голасам зноў пачаў:

— Не магу я пяяць, не магу — ў грудзёх ня ўсё, відаць, у парадку, ну але гэта міне. Я вам хоць так — бяз мэлёдыі ўспомню некалькі родных нашых песьняў.

І пачалася дэклямацыя беларускіх песьняў…

Плылі яны — адна за другой плылі…

Не пяяў-жа ён іх, а толькі словы гаварыў, а здавалася, што словы гэтыя плывуць, зьліваюцца ў адну мэлёдыю — мэлёдыю жалю, скаргі, болю… Здавалася — ось, ось недзе рэха павінна было адклікнуцца… не — не адклікнуцца: рэха заплакаць павінна — наўзрыд[1] заплакаць…

Раптам нехта адазваўся:

— Стойце, браткі, пачакайце: знаная мне гэтая песьня — яшчэ нянька навучыла; хочаце — сьпяю яе?

Усе, разумеецца, згадзіліся. Знайшліся і другія, каторыя ўспомнілі іншыя песьні.

І ось, бадай, ці ня першы раз, як Бутыркі — Бутыркамі — ў грозных іх мурох, у цемры закратованай камэры — пачулася, палілася сумная беларуская песьня!…

З якой увагай, любоўю, пашанай услухоўваліся мы да мала знаных тады яшчэ мэлёдыяў!..

Пяялі саўсім прыцішаным голасам, як-бы баючыся, каб хто не падслухаў іх, каб з чужымі людзьмі ня прыйшлося дзяліцца неўспадзеўкі знойдзеным дарагім скарбам…

Пашто[2], каб хто чуў: пяялі мы сваё-роднае і пяялі — толькі для сябе.

Як-жа хутка мінула нам гэтая ночка! Колькі новых плянаў навеяла яна! Колькі новых зернятак закінула ў нашыя маладыя душы! Колькі новых неспадзяваных думак нагнала яна ў нашыя гарачыя галовы!!..

.   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .

… Назаўтра нас — гэтых восемнаццаць чалавек — паразвозілі: частку — ў адзіночныя камэры, скуль пасьля, дзякуючы вялікай, моц-

  1. Русіц. — паб. лепш — жаласна заплакаць.
  2. польск. зварот, пабелар, нашто.