Старонка:Хрыстовы Золак (1927).pdf/15

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная
VII.

Людзі! вы дайце спакой песьняру—
Й ён вам аб шчасьці на ліры сьпяе,
Бо калі робіцца як бы ў віру,
Дык і песьняр неспакойна гудзе.

Коцюцца хвалі на сэрцы яго,
Разам з народам ён церпіць сваім;
Гэтак, пакутніка-бацькі свайго
Сын, усёй крыўдай бывае ганім.

Песьні плакучыя з сэрца ірвуцца,
К шчасьцю-спакою, заўсёды, завуць,
Плачуць, пакуль паўнатою даб’юцца
Радасьці, плачуць, боль сэрцу нясуць.

Людзі! шукаеце, вечна спакою—
Толькі-ж няпраўдай яго не бярэце:
Йдзеце ціхутка дарогай Хрыстовай,
Ліры песьнярскай спакой падарэце!

Быдгошч. 17 траўня 1921 г.