Старонка:Хрыстовы Золак (1927).pdf/11

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

III. ВЯЛІКДЗЕНЬ.

І сягоньня ў ноч сьвятую,
Збудаваўся люду лёс:
Бог дарогу даў прастую—
Наш Ісус Хрыстос васкрос.

Трэба жыць цяпер нам сьвята,
Шчасьце піць, што Ён прынёс;
Бо жывём пад Ім багата,
Ды пяём: „Хрыстос Васкрос!“

Вось і ліха? гдзесь прапала,
Кожны верны з сэрца строс;
Хоць у нас яно гуляла,
Дык цяпер забраў Хрыстос.

Вось як добра гэта сьвята,
Што дало нам шчасьця лёс:
Будзем жыць душой багата,
Бо Ісус Хрыстос васкрос!

Быдгошч. 1 траўня 1921 г.