Старонка:Хрыстаматыя беларускае літаратуры. ХІ век—1905 год.pdf/72

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

„Тебуш’ іграл̅ в гуслі а место ся само будовало. а нептенабуш понырал̅ в воду (мора) і выносіл̅ камень і вапно“.

Тады Парыс выпраўляецца да Мэнэляя быццам на службу; упадобіўшы тут Алёну, уцякае з ёю ў Трою. Грэцкія гэроі знарадзілі супроць траянцаў паход; пачынаецца вайна, якая цягнецца 9 гадоў. Далей — Ахілесаў гнеў, прыгода з Брызэідаю, Патроклава сьмерць і Ахілесаў выступ на вайну. Прыям запрашае на падмогу амазонак і чорных індыйцаў. Царыца Эўтропія, Гэктарава жонка, сасьніла, „яко бы вышла з троі места мечка[1]“, якую здужаў вапер (дурны знак Гэктару). Ня гледзячы на жонкіны ўпросы, Гэктар ідзе біцца і знаходзіць сьмерць. Прыям прыходзіць у грэцкі лагер да Ахілеса па сынаў труп, які і аддаюць яму. Тады-ж Прыям кажа Ахілесу:

„по̅діва до цер̅кві бога аполона і учінімо прісягу і прімір̅е не воеватіся межі собою“.

Ахілес ідзець. Але тут Парыс, на злом веры, забіваець яго. Ізноў пачаліся бязупынныя бойкі, ды грэкі не маглі адалець траянцаў — і толькі з драўляным канём забралі горад. Мэнэляй загадаў сячы галовы Парысу і Алёне; тое-ж было зроблена і многім іншым асобам.

„А так’ менела̅ цар’ Грец̅к̅і воротіл̅ ся до Грецеі з славою а звітеж̅ством̅ (пабедаю) велікім̅. Стоял̅ под троею 10 лет’ і 7 м̅сц̅е. І так’ конец’ стал̅ ся тро̅скому пан̅ству“…

„Омір (Гомэр) автор’ тоі тро̅скоі повесті“.


З „Історыі о Атылі, королі угор’ском’“.

… Кгды (калі) перед давнымі часы гуннове, або як ніне (цяпер) посполіце (ў народзе) зовут угрове, із своімі княжаты Белем, Кэвом і Надыком положыліся былі, обозом над’ рекою Тісою, тогды в тот’ час’ в Пан’нонеі, то ест’ в том’ краю, которыі тепер’ угорскім’ зовемо, мешкалі разные народы, а украіные местца для наездов’ непрыятелеі сторожу держечы і до обороны готов’ будучі держал с тое стороны Дуная неякіі Матернус…

… Атыльля тогды, которого по угорскі зовут’ Этэле, был середнего узросту, персеі (грудзей) і плечеі шырокіх, головы водле ін’шых члонков померное, облічя чернявого, очю светлых, носа закрывленого, походу гордого… на працу телесную, на голод’, на спанье, на студень і на горачость велмі терплівыі, велікого серца, рады доброе і смелыі, рукі хісткое і мужное, в речах рыцэрскіх’ учоныі, до славы велмі хотлівыі…, в бітве всего доглядуючыі…, а протів покорных’ лацныі (добры) і мілосердныі.

  1. На полі рукапісу зроблен вынас: мядзьведзіда. Слова „мечка“ — сэрбскае: беларускі пераклад „Повесьці а Троі“ быў зроблен з сэрбскае мовы.