З „Ай Кітабу“.
Старонка 1. Напрод Божэ іме успамінайма. Мілосьць у нутрах свайіх уфундуем. Першый і астатній, он ест векоістый. Да кожнэй рэчы моцный. Ніхто ему непадобный. Ёдыный ест. Есьлі нічога не было, стварыв сьветы…
стварыв землю і неба, людзей і ангелі, месец, і слонца, і звезды, сем крот небос. За расказанем месец і слонца узыдзе і зайдзе…
Старонка 2. Успомнем марадж прароцкій. Калі учуеш йі рада будзе уся душа.
Мовіл Аббасов сын тое слова. Ведамасьць дае прарок ему сам…
[1] Цемна было, очы сьветласьці не відзелі. Куры не пелі. Сабакі не брэхалі.
Дожш ішов. Цемна было. Вецер веяв. Разумев, што судный дзен’ настав. [1]
Межы сафа і мэрвэ хадзіў; мысьлёчэ, межы іх стояв.
А землі, а небосах мыслів. Моцы божэй дзівавався.
Казав, іж то ест моцный, правдзівый Пан, як стварыв землю і небоса наповесіу.
Старонка 3. У том умысьле спаць мне захацела. Сын Аббасов, выслухай гэта слова.
Потым ачнувся скора. Глянув на чатійі (чатыры?) стараны. Чатійі ангелі увідзев, што кожный у руках па харонгві дзержаць. Гэтый увесь сьвет у сьветласьці став.
Гэтый сьвет наповнівсе сьветласьцей с канца у канец. Бляск пав на гару, на каменя.
З небэм была ровна кажная харонгев. Уперад прышэв Гэбраіл. Дав сэлям.
Глянув Гэбраіл у твар. Месец, слонца засмело (зацьміла?).
Месец і слонца не сенілі парсону сваю. Ад землі да неба аперласе велічна его.
Напісано ест перэд ім… Немаш іншаго Бога, тылько Аллах імя его, моцнаго.
… Мохаммэд Посол божэй, Мохаммэд пророк.
З беларускай лёгікі 16-га веку.
Дзеля абстракцыйнай мовы ў выкладзе лёгікі, было прыдумана ў той час многа новых беларускіх слоў, як: самасьць, душавенства (дух), мушанства, усячаства, гдзечаства, штоўства, адзяржыцель (суб’ект), адзержаны (об’ект), раджонае (вывад з думкі) і інш. Адсутнасьць гэтых слоў у цяперашняй літэратурнай. беларускай мове,
- ↑ Прыклад пісьма з гэтым тэкстам зьмешчан на стр. 41 „Гісторыі беларускае літэратуры“.