Старонка:Хрыстаматыя беларускае літаратуры. ХІ век—1905 год.pdf/43

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Московскій на ознаймене уней, мовечы: „давном’ я то ведал’ же Ляхі і Літва королевскіе’.

Сьмерць маткі. (1572) року нешчаслівого месеца марца второго дня в’ неделе предеднем’ (перад днём) умерла намілшая (наймілейшая) матка моя Феодора з’ велікім жалем’ пана отца нашого і нас, детей іх мілых… А ту (тут) се за смертю пані маткі моей розерване мыслей моіх стало вторе: былі ехать до Угор’ і до Турціі, зведаті інше краіны далеке, научіть се ремесл’ розных…

Панскія сэймы і банкеты. Року 1578… На том-же сейме был у Варшаве княже Ерый Фрыдэрык’ з’ Аншпах’, маркграбя бранденбургскій з малжонкою своею; вырежал’ му (рабіў яму) король Стефан і королева веліку учтівость і банкет’ велікій ве дне і в’ ноцы (ночы) з танцамі чінено; і выправіл собе опеку над княжатем’ прускім’, але му потом’ княжна малжонка его умерла; шідзоно (казана з насьмешкаю) прі дворе, же се (што сябе) порушіла танцем’…

Забілі сына. Року 1602 …в’ лютым місяцы, 16 дня, в’ суботу, забілі сына моего Яна, второго по Ярошу, першым’ сыне моем’, незбожный Ольбрыхт’ Бруханскі, з’ помочю Корсака, швагра своего, там же на месте в’ Новогродку…


З тэстамэнту Васіля Загароўскага.

(1577 г.).

З нараканьнямі Васіля Цяпінскага на адсутнасьць добрых беларускіх школ і ўпадак дзеля таго асьветы і любові вышэйшых станаў да роднае мовы, а таксама з ведамасьцямі з „Дняўніка“ Тодара Еўлашэўскага аб адукацыі дробнай шляхты — трэба дзеля зразуменьня справы параўнаваць, як глядзелі ў 16-ым веку на адукацыю сваіх дзяцей прадстаўнікі вялікай беларускай шляхты. Паважна ўзіраючыся на патрэбу адукацыі для свайго стану, яны, пры ўсёй цьвёрдасьці ў роднай мове і рэлігіі, аддавалі дзяцей у езуіцкія школы.

Васіль Загароўскі, кашталян Брацлаўскі, у сваім перадсьмертным наказе, цікаўным і з боку мовы, пісаў у 1577 годзе так:

«… А колі ім’ (яго дзяцём) Бог’ мілосердный даст’ в’ своем’ языку руском’, в’ пісме светом’ науку досконалую, …тогды мает’ ее мілость пані дядіна моя, бакаляра статечного, который бы іх’ наукі Латінскаго пісма добре учіті мог’, ім’ з’еднавші (да іх узяўшы), в’ дому моем’ велеть учіть. А кгды (калі) вже в’