Старонка:Хрыстаматыя беларускае літаратуры. ХІ век—1905 год.pdf/263

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Ах, ты адбіраў ім языкі,
А к папу дзесяцкія цябе вадзілі.
Ты садзіў людзям скулы ў рот,
А сам піў першую румку,
А каго хватала за жывот,
То ў цябе прасілі ратунку.
Ты чараўніком і радзіўся,
І твая чартова была душа, —
Вот ты хвосьцікам і завіўся…
Пі смалу там з каўша!
Ты з людзей скуру лупіў
І быў нам, як горкая рэдзька;
Ты гарэлку каўшом піў, —
Вот ты Й пашоў у пекла, Хведзька!
Ня будзеш ужо ў кароў малако адбіраць,
І ня будзеш заламаваць залом,
Ды й дудар будзець сьмела ўжо йграць, —
Ідзі ты ўжо ў землю калом!

V.

Быў і ў нашым сяле
Чараўнік і скупец, —
Няхай ён кіпіць у смале, —
Ну, багат быў, як купец!
Каліту ён сваю набіў,
Бо ўмеў чарамі прыабратаць;
Але што-ж ён перад сьмерцю зрабіў:
Давай чырвонцы з мёдам глытаць.
І не паспавядаў яго поп,
Без папа душою рыгнуў, —
Аж узарвала ў хаце строп,
Як злы дух з яго прыгнуў.
Вот мы яго на ростанькі занясьлі
Ды пры балоце ў яму зарылі,
Ды й яшчэ мы сябе не спасьлі,
Што мы каменьнем яго не накрылі.
Аж ён і давай хадзіць па начох
Ды бедных мужыкоў страшыць,
Што не аднаго ён заехаў па плячох,
Што другі, бедны, аж запляшаць.
Ён і ночы на магіле стаіць,
І нетуці нам ратунку яго збыць, —
А вось парадзіў троху поп,
Што трэба асінавы кол забіць.
Гэта-ж нам не калёсы занасіць!
І ўчынілі мы такую раду,