Старонка:Хрыстаматыя беларускае літаратуры. ХІ век—1905 год.pdf/203

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

І плач што раз болей.
Плач так да астатка,
Галасі, як матка,
Хаваючы дзеці,
Дзень, другі і трэці.
Іграй сьлёзным тонам
Над народу сконам!
Каб ты так іграла,
Каб немарасьць брала.
Як сьлязы ня стане,
Заціхне іграньне.
Кінь наўкола вокам,
Дык крывавым сокам,
Не сьлязой заплачаш,
Як усё абачыш.
Як крыві ня стане, —
Тагды кончу граньне!

|}


НЯ ЧУРАЙСЯ.

Ня чурайся мяне, панічок,
Што далонь пакрываюць мазолі;
Мазоль — працавітых значок,
Не заразіць цябе ён ніколі.
То мэдаль за труды, і за мукі.
Не хвароба якая з заразы.
Ня стыдайся падаць ты мне руку,
Бо на гэтай руцэ няма сказы![1]
Эй, сьмялей адкрывай галаву.
Я паклон мой табе да зямлі;
Я тваей галавы не сарву
І маей вы-б, паны, не ўзялі.
Ня ўцякай ад маей ты сярмягі, —
Мне ня стыдна у ей а нічуць.
Вот твой храк я ня меў-бы адвагі,
Чортаў храк, на сябе апрануць.
На кашулю глядзіш крывым вокам,
Што у хаце мне бабы пашылі,
Прапацела яна маім сокам, —
Цэлы тыдзень яе не памылі…
А твая-ж? як той сьнег, як папер,
І пацеў — хто і ткаў і бяліў,
І хто шыў і хто праў… а цяпер
Ты той пот на сябе узваліў.
У кашулі тэй мне было- б стыдна,
Што ня сам на яе гараваў,
Хоць бялейша яна — не завідна —
Не вазьму, каб ты мне дараваў.
А кінь вокам на хату маю:
І цячэ, і гніе, і крывая,
У сярэдзіне гной, і стаіць на гнаю,
І дзіўлюся я сам — як трывае?

  1. Заганы, чаго-небудзь нядобрага.