Старонка:Хрыстаматыя беларускае літаратуры. ХІ век—1905 год.pdf/168

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ковых дзьвярэй выходзіць Ціхон Пратасавіцкі з жонкаю. Марыся зыходзіцца ў глыбі сцэны з Грышкам і ціха шэпчуцца паміж сабою).


ЗЬЯВА IX-ая

Тыя самыя і Ціхон Пратасавіцкі, яго жонка, Цюхай-Ліпскі, яго сын Грышка, Цімох Альпенскі, Базыль Статкевіч і інш. шляхта.

Ціхон. Жонка, а жонка! Будзе бяда! Паглядзі, як у найясьнейшай кароны вус адзін уніз, а другі ўгору задраўся? Ідзі ты наперад ды пакланіся яму, хрэн яму ў вочы.

Куліна. Што ты мяне пасылаеш! Ты сам наварыў піва, сам і папівай здароў, — я баюся.

Ціхон. Ты — жанчына, хрэн табе ў вочы, — ён-жа цябе ня зьесьць! Азьмі гэтыя грошы, — тут іх пяць дзесятак, — пакланіся ў ногі ды палажы на стол; ён-жа юрыста, не адчураецца грошай, — тагды і дзела пойдзе, як па салу.

Куліна. Ну, што рабіць, — папытаю. (Яна боязна падыходзіць, кладзе грошы на стол, пасьля кланяецца станавому нізка). Найясьнейшая карона…

Кручкоў. Тише! (Куліна са страху адыходзіцца ад стала ды хаваецца за мужа; Кручкоў, трымаючы паперу, устае ды не пазіраючы на шляхту гаворыць): По указу Пинскаго земскаго суда отъ 23-го мая сего года за № 2312 прибылъ я въ околицу для разслѣдованія уголовнаго дѣла о побояхъ, нанесенныхъ Тихономъ Протосавитскимъ Ивану Тюхаю-Липскому… Ліпскі, маеш сьведкаў?

Ліпскі. Маю, найясьнейшая карона.

Кручкоў. Пусть выступятъ впередъ! (Трое шляхтаў выходзяць наперад). Пратасавіцкі, за што ты яго біў?

Ціхон. Дык ён-жа назваў мяне мужыком, — хрэн яму ў вочы.

Кручкоў. Маеш сьведкаў?

Ціхон. Маю Куторгу.

Кручкоў. Яго ня можна ставіць — ён пад судом. (Абярнуўшыся да сьведкаў Ліпскага). Вы бачылі, як Пратасавіцкі біў Ліпскага?

3-ы сьведкі. (Боязна кланяючыся). Бачылі, найясьнейшая карона!

Кручкоў. (Абярнуўшыся да іншай шляхты): А вы бачылі?

Усе іншыя. Не, ня бачылі, найясьнейшая карона!

Кручкоў. Ну, дык добра! Сьледзтва кончана, цяпер будзе суд, а наўперад: по указу всемилостивѣшей государыни Елисаветы Петровны 49-го апрѣля 1893-го года и всемилостивѣйшей Екатерины Великой отъ 23-го сентября 1903-го года, а равно-