Старонка:Хрыстаматыя беларускае літаратуры. ХІ век—1905 год.pdf/158

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

К чорту, жонка, ласа баба!
Бяры чорт і каліту,
А папусьці вожкі слаба
І дай волю хамуту.

Будзем роўныя з панамі,
Самі будзем, як паны,
І гарэлку піць жбанамі
І гуляць так, як яны.

Перастануць нашым братам,
Як скацінай таргаваць,
Напускацца ліхім матам,
Скуру з ног да карка драць.

Хоць галодна, хоць халодна,
Холад, голад ніпачом!
Вот каб толькі нам свабодна,
На свабодзе аджывём.

Вось панам ня дужа лоўка,
Самім трэба працаваць:
Пабаліць ня раз галоўка,
Калі прыдзецца араць,

Не адзін-то напацеець
І заскачаць драпака,
Бо сам толькі есьць умеець
Ды драць скуру з мужыка.

Як-бы быў якой скацінай,
Або горшы ад яго:
Білі пугай ды дубінай,
А цяпер, брат — ого, го!

Мужык будзе не скацінай.
Ня раз скажаць пан з паноў:
„Пане Грышка, пане Міна!
Як-жа, васпан, ці здароў?“

|}