Старонка:Хрыстаматыя беларускае літаратуры. ХІ век—1905 год.pdf/114

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Нашто нам дым дзеткі мілы
Гоніць з дому да магілы?
Ой нашто, нашто?

Нім[1] гаспадыня хату нагрэе,
Сама пры печы уся скалее;
Дзеткі у кутку скалеюць,
Бледыя, чорны хварэюць;
Ой нашто, нашто?

Ой нашто сядзім мы як у норы,
Ой нашто у хаце, як ў аборы?
Гусі, сьвіньні і цялята--
Нездароўя поўна хата;
Ой нашто, нашто?

Ці ня ёсьць у нас і шкло і гліна?
Чы мы ня можам вывесьць каміна?
І у сьветлае ваконца
Упусьціць мілае сонца?
Чы ня можам, чы?

Чы мы ня можам і для скацінкі,
У сенях цёплай мець прыарынкі;
Чы хлеўчыка, чы каморы,
Ды ня жыць з ёю ў аборы?
Чы ня можам, чы?

Ой можам, можам, толькі ня знаем,
Колькі у хаце заразы маем
Ад ўсялякай нячыстосьці,
Без каміна і сьвятлосьці.
Божа! Дай нам знаць!

|}


НІХТО ЦЯБЕ, ТАТКА…

Ніхто цябе, татка, пахаваць ня йдзе,
За то, што мы ўвесь век пражылі ў бядзе.
Нечым гарэлкі купляць,
Ніхто ня йдзе хаваць.

О Божа-ж мой! Божа! што цяпер за сьвет!
Там і людзей няма, гдзе гарэлкі нет;
Чы весяляцца, чы смуцяць,
Усё розум ёю муцяць.

  1. Пакуль.