Перайсці да зместу

Старонка:Хлопчык з-пад Гродна (1940).pdf/12

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Вельмі люблю соль…
Быў тады малы я,
Меў пяць год тады.
Ах, якія злыя,
Жорсткія гады!

II

Носам да тапчана
Ледзь я дастаю.
Прадаваць зарана
Сілачку маю.
Хоць і быў аматар
На мяне такі,
Прагны і багаты,
Хітры, гаваркі.
Ён прынёс аднойчы
Раніцой да нас
Жаласныя вочы,
Літасці запас.
Гаварыў ён мудра,
Бацьку ахмяліў,