Старонка:Хам (1912).pdf/6

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

АКТ І.

/Сцэна прадстаўляе: з леваго боку — бераг Нёмана; на узгорку відаць панскі палац з садам; каля самаго берагу чоўн, а ў ім сядзіць Паўлюк. Справа проці публікі — у глыбі сцэны — гара, заросшая лесам; дзе-недзе відаць крыжы і магілы. З верху ракі вадой нясецца гоман і чуваць, як не­хта клічэ: „Па-а-ро-о-о-м, Па-а-а-ро-о-о-м.“ Паўлюк глядзіць у той бок, дзе панскі палац; справа мігацяць андаракі жанок, што ідуць па ваду з вё­драмі на каромыслах. Пяюць і сьмяюцца/.

Павей, вецер, павей, вецер,
З зялёнаго гаю;
Ой, вярніся, мой міленькі,
З далёкаго краю. -
Як я маю павеваці,
Калі гай высокі.
Як я маю павертаці,
Калі край далёкі.

/Паміж жанок Ульляна — маладая, здаровая ка­бета. Паўлюк мае пры сабе рыбалоўные снасьці: ву­ды, сеці і др. Гэта высокі, казісты мужчына, на галаве сівые валасы, але вочы поўные блеску, разумны лоб. Ужо пасьля заходу сонца. Здалёку чу-