Старонка:Фабрыка сьмерці (1929).pdf/33

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ІГНАТ (падышоўшы да Людовіка).
Над намі ты ўжо не ўладар!
(Хлопцы хватаюць Людовіка і Марыну).
ІГНАТ.
Пусьці яго, хай гляне, як агонь гуляе!

ЛЮДОВІК.
Вы — слугі мне, і як?

ІГНАТ.
Я — твой слуга і на цябе вайною
хадзем, хто зможа!
(Ігнат цягне яго на сярэдзіну).

МАРЫНА.
О, божа, зьлітуйся!..

ХЛОПЦЫ.
Забіць яго! Забіць! Даволі тут…
Забіць! У агонь яго! Сьмерць! Даволі тут… Забіць…

З шумам-гоманам хватаюць паноў. Гасьне сьвет. Ціш. Зноў чуцен голас-кліч.

Б‘юць званы новых дзён!
Гэй, бедната, слухай!

Голас зьнікае. Зьяўляецца сьвет… Прыгожы сонечны дзень. На сярэдзіне стаіць Беларусь з сьцягам волі ў руцэ.
Кавалкі кайданоў вісяць на яе руках. З аднаго і другога боку два радасныя хлопчыкі — Захад і Усход працягваюць свае рукі к сьцягу волі. Чуецца песьня перамогі:

Ад веку мы спалі“…

|}