Старонка:У прасторы (1926).pdf/8

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

А я… пасьпеў з народу жменяй ля сьцен палацу апынуцца, расьсекшы горду строму Ніла сваёю песьняй і надзеяй…

Абкружаны былі мы ўсе. Між імі й намі бойка… І палон. Крывёю пунсавелі мясьціны каменя, было дзе наша палкае змаганьне. А я…


∗     ∗

— Цябе як зваць?

— Яэль!

— Пашто ты здрадзіў фараону і ўзьняў народ супроць яго?

— За крыўду тую, што церпім век мы ўсе!

— За крыўду?

— Так, за яе, бо праўды фараона не ўглядаем мы, — адказваў я суду, узьняўшы голаў к верху.

Прысуд абвешчан быў судом старэйшын:

— Пад гул літаўр, нявольніка Яэля, на плошчы Ліка, перад народам ўсім, бо з мэтаю паказы, аддаць ў пажыву крокодзілу, што з найсьвяцейшых першым у Эгіпце. Сьвяты наш кракадзіл-оракул пацьвердзіў гэты прысуд справядлівы, і адмяніць яго ня можа нават наш усемагутны фараон, зямлі эгіпэцкай ўладар.


∗     ∗

І заўтра мне не сузіраць тых дзён… Не сузіраць маіх браточкаў… Не сузіраць дзяўчыны Аллы той… Народ! табе ня здрадзіў я…

Яэль.