Старонка:У прасторы (1926).pdf/56

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

жанчыны, ёсьць і прыгожыя дзяўчаты, асабліва калі за працай і песьняй. Ну вось і ўсё. Пішы, як працуе нашая ячэйка.

Бывай здароў і працуй. Твой Мікола.

Норт прачытаў. Беражліва ўклаў назад у конвэрт.

— Хлопцам з ячэйкі пакажу, — заёрзалася ў галаве.

І ўзяўся за свой недароблены абцас…