Старонка:У прасторы (1926).pdf/5

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ГІЕРОГЛІФЫ ЯЭЛЯ


∗     ∗

Народ стварае песьняроў сваіх, поэтаў, з-пад струн музыкі леры-арфы, што, бы лёгкі подых ветравіньня, акорды гукаў льлюць, а часам, рвучы струны, акорды завіяюць у віхор…

Тады народу кажуць: бач, буяніць…

Так дзе-ж адгадку адшукаць таму?

Прычыну дзе знайсьці? Прычыну тую, што запаляе пачуцьцё поэты кідаць акорды ў народ, з якога вышаў ён, акорды гучныя — бы гул пяруна, акорды палкія — бы сонца Карфагена жар, аккорды „я“ свайго — цямней за вір, сьвятлей за лятуценьні, гульлівыя акорды — лягчэй за лёгкі подых ветравіньня, страйней за стан дзяўчынін…


∗     ∗

Зусім нядаўна ў Эгіпце былі праведзены раскопкі. Раскопана была адна з аколіц. І гіерогліфы старыя на плітках цагляных там знойдзены былі. У даўнія часы, калі ўвесь сьвет ня-мог літарамі жыцьцё адбіць, ён маляваў усё тое, вакол сябе што бачыў, адчуваў… Былі і ў час той даўні песьняры, поэты. Яны тварылі тым завостраным кіёчкам, што мог выскрэбваць скрэбіны на гліне сьвежай.