Старонка:У прасторы (1926).pdf/44

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Гэлька ў бацькі, такой і была яна цяпер, жывучы ў настаўніцы іхняй вёскі.

— Добры вечар, Гэля! — зьвярнуўся Тодар. — Як маемся? Як ты сябе тут адчуваеш?

— Добра, лепш нават, чымся ў бацькі! — весела Гэлька адказвала.

— Ну, а бацька як? — пытаўся Тодар.

— А мне якое дзела да яго! За свае рукі я заўсёды пражыць здолею, ды лаянкі чуць ня буду, рубцоў на сьпіне насіць ня буду! — адказвала.

— А ці чула ты, што бацька твой прасіць зьбіраецца цябе да хаты вярнуцца? — пытаўся, ужо седзячы побач на прызьбе, Тодар.

— А мне якое дзела! Хай сабе і зьбіраецца!? Усё роўна не пайду зьдзекі цярпець над сабой.

— А можа ты дрэнна гэта зробіш, калі ня пойдзеш да бацькі?

— Ня дуры, ты мне брат, галавы, прыстаў, як смала — бацька, да бацькі… Не пайду і крышка. Мне і тут добра, комсамолкай хутка зацьвердзяць?

Доўга яны між сабой гутарылі, покуль да справы Тодар не давёў.

— Гэлечка, мілая, я даўно цябе кахаю, Гэля, дарагая Гэля, скажы ласкавае слова, што маўчыш, чаму адважыцца сказаць ня можаш… адкажы… дай згоду… Гэля, дарагая Гэля…

— А біць, як бацька мяне біў, ня будзеш?

— Комсамольцам нельга біцца, з комса-