Старонка:У прасторы (1926).pdf/24

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

— Дай вады! — абдымаючы Ігналю, Якім да Агаты зьвярнуўся.

Напіўся.

— … А. я, як толькі зьвечарэла, з гэтай памыйніцы вылез… стрэлы ўжо змоўклі былі… толькі на вуліцах казакі ды вураднікі на конях гойсаюць… Памаленьку і да хаты дабраўся…

Ігналя ўпяршыню чуў такую гутарку; новай для яго яна была, а Якім працягваў:

— Пашоў я зранку на фабрыку… прыходжу… стаіць фабрыка… дый рабочыя на дварэ. „Хадзем, кажуць, рэволюцыю рабіць“ — узялі ды пашлі… Выходзім з брамы, аж два жандары ня пушчаць… мы ў браму, а яны з коньмі на нас… падскочыў нехта з рабочых… як рвануў за нагу аднаго, дык з каня звалаклі… Другі плёткай адбівацца пачаў… раз па сьпіне мне як ахне!.. Эх! думаю, не дажджэш біць мяне… схапіў за нагу, звалок з каня… а ён… падла, выхапіў рэвольвэр дывяк стрэліць… так Пётру Будзька проста ў галау… І пашлі мы на Саборную, адтуль… каля турмы… на Віленскі вакзал… а там…

Зноў змоўк Якім, заместа слоў — хрыпота вырвалася.

Ноч атуліла горад. Прыціхла ўсё. Толькі ў такіх хатах, як хата Якіма, гарэлі газьнічкі, чуліся стогны, енкі, лямант.