Старонка:У прасторы (1926).pdf/17

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

V

Губарнатар дачакаўся распараджэньня па тэлеграфе: „Манифеста — не об‘являть, арестованных — не выпускать“. Коратка ды ясна…

А натаўп стаіць, бы сьцяна.

Урачыста-жаласьліва нясуцца ў паветра словы:

Слезами залит мир безбрежный,
Вся наша жизнь — тяжелый труд…

І жаласьлівае мяняецца, мяняецца на пагрозу, суровую пагрозу:

Но день настанет нейзбежный,
Неумолимый грозный суд…

На балькон губарнатарскага дому вышаў адзін з чыноўнікаў.

— Нарэшце! — нехта выказаў сваю думку ўслух.

А чыноўнік:

— Господа! Все, все идите на площадь Виленского вокзала… там будет… об‘явлен… ваши требования… там… удовлетворены!.. — і зьнік.

Натаўп рынуўся ісьці. Шэрагі колён павялічваюцца. Вырасьлі ў мора людзкіх галоў.

Натое рэ-во-лю-цы-я!!!

Вунь павярнулі з плошчы на Турэмную… вунь першыя шэрагі натаўпу праходзяць ужо каля турмы.

Вакол турмы, крамя белых мураваных сьцен — жывы плот: гэта конная поліцыя сьцеражэ турму з соткамі закутых у ланцугі лю-