Старонка:У зімовы вечар (1910).pdf/6

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Выпіс c таварыскае умовы

БЕЛАРУСКАЕ ВЫДАВЕЦКАЕ СУПОЛКІ

„Загляне cонцэ і ў наша ваконцэ“.

(Адрэс: С.-Петербургъ, В. О. 6-я лінія 1, кв. 20, издательство „ЗАГЛЯНЕ СОНЦЭ І У НАШЭ ВАКОНЦЭ“)


Таварыства мае мэту друкаваць і шырыць выданьня беларускіе і усё, што сты­каецца з жыцьцём Беларусі.

Таварыства складаецца с паўнапраўных сябрукоў і супольнікаў.

Супольнікам можэ быць кожны, хто заплаціць у касу таварыства ня менш за дзесяць (10) руб. На гэтае грошы яму выдаецца супольніцкі квіт.

Кожны супольнік мае права купляць выданьня суполкі с скідкою 20%.

Супольнікі не мешаюцца да гаспадаркі таварыства (не вядуць рахункаў, не патпісываюць вэкселяў) і не атвечаюць за яго даўгі.

Кожны супольнік мае права падаваць голас дарадчы.

Ат чыстага спору (прыбытку) кожны год адлічаецца 15% у запасны капітал. З астаўшаеся часьці раздаецца усім сябруком і супольніком дывідэнд, але ня больш за 8% у год.

Кожны супольнік мае права выйсьці с таварыства і дастаць свае грошы назад, калі захопяць. Аб гэтым павінен ён на пісьме уведаміць за 6 месяцаў да канца года.

Хто хочэ, таму можэць быть выслана поўная таварыская умова.