Старонка:У зімовы вечар (1910).pdf/28

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ўцёк. Можэ ад пабору, каб у салдаты ня йсьці, ўцёк. Можэ сябар які, с каторым у вастрозі спазнаўся, нагаварыў… Узяў, ды-й уцёк, і вочы ўжо нашы с той пары яго не бачылі. Плакалі мы ўсе па ім, і здаецца, што па сьценах гнілой хаты — хатачкі яго родненькай — сьлёзы плылі. Толькі бацька родны — той аб ім с таго часу ніколі ня ўспомніў, ніколі сынка свайго родненькаго не пажалеў… такі ўжо строгі…

ПАДАРОЖНЫ. Ой, бабка, дурная ты! Калі ніколі не пашкадаваў, то чаму-ж унука свайго Янкам ахрысьціць загадаў? А? Калі ўнук на сьвет радзіўся, ён аб сыне сваім, каторы са сьвету счэз, успамінаў? Ці не праўда, пане гаспадару? Ці не праўда?

МІКУЛА. /Паднімаючы руку да чэла/. Ў Імя Айца і Сына… А як-жэ ты гэта згадаці мог? /З неспакоем вялікім/. Хто вы такі? Або я вас знаю, або не знаю?.. /Скора, голасным шопатам/. Згінь, мара, прападзі! /Падарожны шыбкім рухам устае з услону, шырокімі крокамі ідзе да другой сьцяны на супроць і станавіцца побач Аленкі, каторая корміць дзіця. Адночасьне дзьверы с трэскам атчыняюцца і зачыняюцца; ўбегае праз іх дзеўка, зусім задыхаўшыся, с калаўротам у руках/.