Старонка:У зімовы вечар (1910).pdf/26

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

МІКУЛА. /Разам паднімаючы галаву да Аляксея/. Годзі!


ЗЬЯВА III.

ТЫЕ САМЫЕ і дзьве ДЗЯЎЧЫНЫ з села.

Дзьверы з сяней атчыняюцца з голасным скрыпам, уходзяць дзьве селянскіе дзяўчыны с калаўротамі; кажуць: “слава Хрысту.” і падходзяць да агня, дзе Гануля і Аленка, вітаюць іх і саджаюцца перед агнём. Чатыры маладые жанкі нахінаюцца да сябе галовамі; чуваць шэпты і ціхі сьмех; Крыстына прадзе, Бондар і Янук бяруцца за свае работы, пры чым бондарово далато пачынае звонка пастуківаць, Аляксей станавіцца за сваей жонкай і пахінуўшыся, нешта той кажэ; Падарожны сядзіць на ўслоні, побач Мікулы; Наста прысовываецца да яго, амаль што не апіраючыся аб яго плячо, надстаўляе вуха.

ПАДАРОЖНЫ. Пане гаспадару! А што з вашым Януком чуваць?

МІКУЛА. /Нехаця/. З якім Януком?

ПАДАР. А с трэйцім сынам вашым? Двое тут, а трэйцяго нема… Ці аб ім ужо зусім забыліся?

НАСТА. /Горача/. Ды каб я веку свайго не дажыла, каб мне рукі, як тая верба, павысыхалі, калі я аб ім забылася, аб Януку маім дарагенькім, аб саколіку маім беднінькім. Сваіх дзяцей ня мела я, дык яго, як роднаго сынка палюбіла.

ПАДАР. А вы, пане гаспадару, зусім забыліся ўжо?