Старонка:У дому лепей (1911).pdf/21

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

— 16 —


А Янка мне і тлумачыць, што раз ці два на год перад калядамі і ў вялікі пост прыежджае з другога горада ксёндз, усіх спавядае, калі хто памёр — свеньціць магілу. Каму трэба, пільне, а ў кішэні ёсьць — можэ справадзіць ксендза ва ўсякую пару — гэта ужо іх дзела.

Чэкаю.

Чую — прыехаў ксёндз.

У ваднаго з багацейшых паноў была як бы каплічка, там і адбывалася імша.

Іду.

Ксёндз малады. відны такі, але здзівіў мяёе: па польску ня ўмее гаварыць, гаворыць па русску і па нямецку.

Паньство разумееце, як гэта дзіка, не па людзку: ксендз — і па польску ані слова; я да яго, як да пробаща, а ён да мяне па руску!

Аднакаж асабліваго ў гэтым не было нічога: каталікі, ня только нашы — але много каталікоў ёсьць сярод другіх народаў, шмат каталікоў немцаў; вот гэты ксендз быў немец. Але хто ж яго ведаў!

Прайшоў год — прайшоў другі, зачаў я патрошку прывыкаць. Што рабіць — ня ўсім жыць там, гдзе хочэцца, буду гараваць тут!

І можэ быць завекаваў бы я там, калі б не захварэў; схапіла мяне трасца, а трасца там зласлівая; калі на каго нападзе — трудная рада; з маладога моцнаго ў кароткі час зробіць ні на што не вартаго чэлавека.

Як толькі зрабілася мнѣ крыху лепей дохтар і кажэ — спужаўся Янка, як я захварэў, паслаў па доктара — заежджаў с пачатку што—дзень, потым тры разы на тыдзень — дык доктар і кажэ: калі хочэце яшчэ жыць — выежджайце атсюль скарэй; як станеце падъежджаць да дому, пачуеце, што здаравееце.

Вось так я і вярнуўся да хаты.