Старонка:У братоў-украінцаў (1936).pdf/90

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

жасьць паасобных людзей і групаў, сустрэнуць можна агульнае злучво, мацнейшае за ўсе розьніцы і гэта зьявішча паўсюднае. Злучво настолькі стульнае і магутнае, што людзі вельмі сабе далёкія, людзі на процілежных акраінях паглядаў і ідэолёгіі, вядуць аднолькавую работу, патрэбную Украіне.

Найвялікшую якга сьледамку і пакінуў на нас гэны ціхі энтузыязм, прысутны, можна сьмела казаць, у масах, а не ў паасобных адзінках. Ня групы людзей змагаюцца за зьдзейсьненьне Украінца-Чалавека, а народ, як асобная ў сабе раса. Дык і той ўласьнік майстэрні і дробнае крамкі, і ініцыятар прадпрыемства і працаўнік асьветны, і школьнік, і селянін на вёсцы, і работнік мястовы і ўсе ўсе безназоўныя, імя якім мільёны, стойка стаць на фронце Бацькаўшчыну і новага чалавека. Памянёны Ю. Лыпа называе гэную свомасьць, аб якой кажу, аспэкт, пад якім паказываецца Украіна сваім дзецям — „мовчазна відданіст.“ Шэрая, спакойная, непапулярная мо‘ часта, праца на кожным месцы і становішчы, дзе лёс кінуў ці паставіў адзінку, праца, каторая бывае найвялікшым геройствам — вось аснаўная рыса характару сяньняшніх украінцаў. Гэная свомасьць — адданасьць шляхотная, ня тая бліскучая адданасьць, якую бачым у наймітаў, а тая падобная да каханьня маткі, што ніколі нязмораная клопатамі са сваім дзіцяткам у пару і хваробы і вясёлых ягоных часінаў — заўсёды верна стаіць пры сваіх, аддаючы дзеля іхняга шчасьця і будучыні ўсё.

Ня промысел, не коопэрацыя, нат‘ не асьветная праца будуць зарукаю перамогі Украінцаў, а Чалавек. Той чалавек — украінец, які нарадзіўся ня ўчора, ані сяньня, які толькі раней быў паасобным зьявішчам, а сяньня новага чалавека рэалізуе народ у сваёй масе.

Канец.