„ПРОСВІТА.“
Кожны дасьледчык, ці на‘т толькі госьць, які больш зважным вокам глядзіць на падзеі украінскага народу ад пачатку ягонага Адраджэньня, ня можа ня спыніцца над двама стаўпамі адраджэнскае працы, а мяноўна над „Просвітаю“ і „Рідною Школаю.“ Можна казаць, што падзеі гэных дзьвёх установаў у вялікай меры былі падзеямі змаганьня украінскага народу за сваю лепшую будучыню ў межах Галіччыны а на‘т часткова і ўсяе вялікае Украіны. „Просвіта“ і Рідна Школа“ пачыналі сваю працу ў неаднолькавых умовах, цікавалі яны аб іншых старонах жыцьця і разьвіваліся быццам незалежна адна ад другое. Бачым, праўда, тыя самыя прозьвішчы сярод працаўнікоў абедзьвюх установаў, аднак дасюлешняя запісаная гісторыя разглядае іх чамусьці асобна, прычым на‘т можна пабачыць праявы нейкай супярэчнасьці ў разуменьні ранейшае ролі, згулянае ў мінуўшчыне. Бязумоўна, чужому наглядчыку шмат цяжэй паказаць беспамыльна на розьніцы ў паасобных установах, цяжка сказаць, хто больш папрацаваў на карысьць свайго народу, дык нам трэба было-б разглядаць падзеі гэныя бяручы іх супольна. Дзеля аднак яснасьці, каб лягчэй было ўявіць тыя шляхі, якімі ішоў украінскі народ у сваім адраджэньні, разгледзім кожную арганізацыю асобна
Доля ўкраінскага народу, якая мае гэтулькі яркіх прыгожых мамэнтаў у мінуўшчыне, штораз паказываецца нам настолькі цяжкою і непрагляднаю, што сапраўды можна параў-