Старонка:У братоў-украінцаў (1936).pdf/82

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

сарганізованых работнікаў. Неабходнаю была грамадзка арганізаваная лекарская помач. Галоўная мэта „Лічныці была філянтропійная, памагаць лекаваньнем бедным хворым бяз розьніцы нацыянальнасьці. Ясна, што побач з гэтым была думка памагаць у першую чаргу украінцам.

Дзякуючы мітрапаліту Шэптыцкаму „Лічныця“ дастала памяшчэньне і адчыніла дзьверы лекарскіх кабінэтаў хворым. Сябрамі „Лічныці“ зьяўляюцца ня толькі лекары, а кожны чалавек, які хоча памагчы другому ў гэнай плошчы. Ужо да вайны бачым усіх сяброў 800 чалавек.

З першых гадоў працы „Народня Лічныця“ стала вельмі папулярнаю у Львове бяз розьніцы нацыянальнасьці. Доказ гэтага, што блізу 40 проц. прыходзіць хворых не ўкраінцаў, а жыдоў, палякоў і інш. Лепшага доказу гуманітарнага характару ўстановы ня трэба шукаць.

Вайна на нейкі час спыніла разьвіцьцё ўстановы, аднак ужо ў 1920 г. бачым 2.672 хворых. Колькасьць іх з году на год расьце. І так у 1929 г. было 9.200 хворых, а колькасьць візытаў, — 17.443. У 1932 г. 10.011 хворых і 25.050 візытаў. У працягу пасьляваенных гадоў цераз „Лічныцю“ прайшло блізу 150.000 хворых людзей.

Пасьля вайны цікаваньне зьвернута ў першую чаргу на моладзь з украінскіх школаў, курсаў, унівэрсытэту, і апошнімі гадамі ўрадоўцаў і г. д.

Моладзь дае пятую часьць хворых. Важная роля „Лічныці“ гэта лекаваньне інвалідаў калішняе галіцкае арміі, якія слушна могуць спадзявацца апекі ад собскага грамадзянства.

У Народняй Лічныці даўжэйшы час карысталі з памяшчэньня „Порадня Матэры“