Старонка:У братоў-украінцаў (1936).pdf/56

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

„СІЛЬСЬКИЙ ГОСПОДАР.“

Усебаковае разьвіцьцё украінскага жыцьця ня было-б магчымым, каб ня было сваей собскай цьвёрдай асновы — сьведамага сялянства. Вялікую ў гэтым заслугу мае фаховая арганізацыя украінскіх земляробаў „Сільський Господар.“ Гэта арганізацыя існуе ўжо больш 35 гадоў. Заснавалі яе ў 1899 г. у с. Олэсьно, Золачаўскага, павету два сьвяшчэньнікі: Тамаш і Юльян Дуткевічы. Спачатку было гэта зусім невялічкае Таварыства. Думка аб ім аднак мусіла быць вельмі насьпеўшай і мусіла трапіць на добры грунт, бо за няцэлыя тры гады (у 1902 г.) Т-ва пашырылася ўжо на цэлую Галіччыну, так што ў 1904 годзе цэнтралю Таварыства трэба было перанесьці ў Львоў.

Разам з пераносам цэнтралі Таварыства у Львоў, пашыраецца й круг ягонай дзейнасьці. Да гэнага часу „Сільський Господар“ меў за заданьне толькі вучыць земляробаў добра гаспадарыць. Цяпер-жа гэта самае Таварыства з канешнасьці мусіла ўзяць на сябе і яшчэ адзін цяжкі абавязак — бараніць селяніна ад вызыску яб‘еднаных гандляроў, прамыслоўцаў і іншых п‘явак на сяле. Каб павесьці гэткую важную работу, патрэбны былі людзі. І яны знаходзяцца ў гадзіну патрэбы. Такім чалавекам у ўкраінцаў быў Др. Яўгень Олэсныцькый, адвакат у г. Стрый. Ён ўзяў на сябе ў 1909 г. цяжкую працу кіраваньня „Сільськім Господаром,“ стаўляючы ясна справу, што мала вучыцца толькі добрай гаспадарскай тэхнікі, — трэба так-жа браць у свае рукі земляробскую палі-