Гэта старонка не была вычытаная
тым больш глыбака распрацоўваюцца тэмы са ўсіх галінаў жыцьця. Мэтодыка ў адносінах да чытача — не напалохаць яго тым, што ён нічога не разумее, наадварот, супрацоўнічаць з ім, вясьці яго што раз вышэй. Вымогі ад чытача, які бярэ ў рукі першую кніжку, невялікія — каб умеў прачытаць напісанае, значыцца, курс некалькіх клясаў печаткавае школы.
Разглядаючы сяньня ўжо надрукавоная кніжкі, можна правесьці такі паміж імі падзел:
|
У I аддзеле — грамадзка-ўзгадаваўчым — бачым адну кніжку «Слова да маладых людзей — аб здаровым целе і здаровай душы, аб любові ды ідэалах жыцьця.» Сам назоў кніжкі паказывае на ейны зьмест. У гэным самым аддзеле знаходзіцца іншая кніжка з назоваю: «Культурны чалавек.» Гаворыцца ў гэнай кніж-