Старонка:Уяўленьне (1923).pdf/7

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

I.

Радасьць мая вялікодная
Сына, пазнаўшага Маць.
Песьняй прадвесьня лагодаю
Ўсіх я пачну абдараць.

Знаю — крыніцы гаючыя
Ёсьць на радзімай зямлі.
Дальлю захоплен бліскучаю,
Выслаў ёй дум караблі.

Брацьці, зраблю вас багатымі,
Зорамі высаджу край.
Сонцам зазьзяе над хатамі
Словаў маіх каравай.

Сэрцы пратну зараніцаю
Новых надходзячых дзён;
Выпішу сказ бліскавіцаю,
Выяўлю дзедаўскі сон.

Гэй, гаруны, і бядулі, і сумныя,
Ваш гэта чуецца плач?
Годзе! бяседа ў нас шумная,
Ў хаце сялянскай багач!