Гэта старонка не была вычытаная
Ўжо ня з горла, а з-пад хвосту…
Ад такое дапамогі
У каня вантробы — пупам,
Ён задраў угору ногі —
І канцы: зваліўся трупам.
Вось якія вышлі рэчы!
Канавала у падзяку
Грумякамі ў грудзі-плечы
Гнаў Турэцкі, як сабаку!
Ці-ж ня час, браткі-сяляне,
Кінуць рынуць забабоны,
Бо іначай сьвет ня гляне
На мужыцкія загоны!
|}