Выбачайце мне, старому,
Што я гутарку вяду
Пра згарэўшую салому
І даўнейшую брыду.
Але часам аглянуцца
Трэба, мілыя, назад,
Каб ніколі не спаткнуцца
І трымаць за новы лад!
З гэтай мэтаю і толькі
Я вярчу верацяно
І пішу пра тыя болькі,
Што залечаны даўно!
Ў часе ўлады Мікалая
Граф Таўсты міністраваў,
І ў сябры, карысьць малая,
Дурнаву і Плеву ўзяў.
Мала гэтага — Заіка
Разам з імі сеў за стол,
І пашла гуляць музыка —
Хоць бяры у рукі кол!
|