ПАДЗЕЛ ПРАЦЫ
Задрамаў Алесь на печы, Зьеўшы кашы з талакна, А Міхась шаруе плечы Каля самага вакна.
Бацьку холадна у сьпіну, Хата выстыла даўно, І стары гаворыць сыну: „Зачыні, Міхась, вакно!“
А Міхась на печ рукою: „Хай Алесь — не зачыню, Бо я-ж заўтра раніцою Сьвіней ў поле паганю!“