Перайсці да зместу

Старонка:Урачыстыя дні (1930).pdf/51

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

У ПАДАРОЖЖЫ

…А на вакзале гоман не змаўкае,
ня гаснуць там ніколі ліхтары:
ад раніцы і да вячэрняе зары
павольна коціцца за цягніком цягнік,
мігаюць сінія, чырвоныя агні.

Людзей так шмат мяняецца ў вагонах:
адны прыехалі, другія ад‘яжджаюць,
і думы іхнія далёка дзесь вітаюць
і у вачах люструецца пасьпешнасьць,
і сумна ім, і весела, і сьмешна.

Адны ва ўсіх жаданьні й лятуценьні:
Імкнуцца ў даль, бяскрайнасьць дасягнуць,
Дык вось таму, таму сьпяшаюцца у пуць…
Імчыцца ў даль за цягніком цягнік,
мігаюць сінія, чырвоныя агні,

*

Каля касы чарга…
Далі двойчы званок,