— Браточкі мае, дарагія мае!..
раптам замоўкла, упала…
Я чую, што грудзі пачалі смылець,
а ветры і хмары — навалай.
У ветрах трава да зямлі прылягла,
і клён над магілай сагнуўся.
і вось… запалала агнямі зямля,
мне страшна, крычу і прачнуўся…
*
Раніца. Сонца гуляе на сьценах,
на вуліцы чуецца гоман.
Зьнікаюць памалу мае лятуценьні —
Дзень Першага мая сягоньня.
Я ведаю — там, на Усходзе далёкім,
на Захадзе, Поўдні, Паўночы,
сягоньня зямля абліваецца кроўю,
а думкі нязьменна прарочаць:
— Комуна ня згіне на сьвеце ніколі,
хоць гінуць цяпер комунары —
іх кроў зацьвіце каласамі на полі
і зьдзейсьняцца іхныя мары.
Сны сьняцца прыгожа ў пару зацьвітаньня,
мне страшны сягоньня прысьніўся,
ды толькі я веру ў магутнасьць змаганьня,
хоць стогн над зямлёю узьвіўся.