Гэта старонка не была вычытаная
І новай зімой акрываюць сьнягі
душу і палеткі аздобай.
Адно не пазбыцца маўклівай тугі,
навеянай людзям жалобай.
Адно не пазбыцца надломаных дум,
навеяных стратай вялікай.
Магутны, як волат; нязломны, як дуб,
выходзіў да сьветлага клікаць.
А сёньня ня выйдзе пакласьці Свой сьлед,
ні думак, ні слоў ня узьвее…
Затое мы помнім яго запавет
і зьдзейсьніць, таксама, умеем.
І вось калі здолеем гэта зрабіць
і словы Яго ажыцьцёвім —
Загояцца раны маўклівай тугі,
і скрухі ня будзе ў аснове.
Таварыш мой любы, ня трэба тугі,
на Працу Вялікую — першым:
заводы, палацы, электра-агні —
то Леніну помнік найлепшы.
1928 г.
|}