Старонка:Урачыстасьць (1925).pdf/95

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ЗА ВАКНОМ

Вокны ўсе нарасхлест!
Хай расходзіцца чад,
Духата і смурод.
За вакном
Столькі сонца й квятоў!
Гнецца к сьценцы агрэст,
Вішань беленькіх рад
Падае цераз плот
Гальляйком
Сьвежы пах ад цьвяткоў.
І гудуць і пяюць
Птушкі, пчолкі у тон;
Шалясьціць вецярок
Па лісткох
Руцяністых дзярэў.
Грудзі смаглыя ждуць
Піць паветра з вакон;
Вочы — кідаць узрок
Па лугох,
Слухаць птушачы сьпеў.
Нарасхлест вокны ўсе!
Няхай водыр палёў,
Няхай сонца прамень,
Пекнату
Неабмерных нябёс
Повей ветру нясе
Да сьмярдзючых сталоў,
У затухлую цень,
Ў духату,