Старонка:Урачыстасьць (1925).pdf/89

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

КАЛЯ БОРУ СОНЦА
ХОДЗІЦЬ

Каля бору сонца ходзіць
На высокіх ценкіх дыбах,
Чарадою цені водзіць
Па кустох — густых сядзібах —
Доўгакосых,
Тоўстаносых,
Цёмнатварых,
Грозных, ярых
Лясуноў.
З-пад кустоў,
З тайных сховаў,
Вабам, зовам
На палянкі,
На гулянкі,
Насустрэчу сьветлай ночы
Духаў скрытных зазывае,

І ў сьляпыя цемні-вочы
Сітам промень расьсявае.
Вузкіх шляхаў выгіб ломкі
Машастовай руньню ўбраны,
І шнуруюць скокам ёмкім
Німфы-ведзьмы, феі-панны —
На граніцу,
Да крыніцы,
На гуляньне,
Як загляне
Маладзік;