Старонка:Урачыстасьць (1925).pdf/78

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Лятаць і сэрцам гартавацца
І душу ўзмоцніваць ў агні,
Каб сілу мець ва-век змагацца
За волю й шчасьце на зямлі.

Ў маёй душы — любові мора
Да шыры поля, да гаёў,
Да ўсіх нязьмераных прастораў,
Да ўсіх захованых краёў!

|}