Старонка:Урачыстасьць (1925).pdf/55

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Між вокан крам, дзе роскаш скрозь
Завабай вас абманнай дарыць,
А там — рабочы бедны, худатвары;
Ён ў злосьці ўвесь, як ліст, дрыжыць,
Бо ўсё жыцьцё — за цяжкай працай,
А сам з сям‘ёй — ў парваным плацьці
Каб ў новым мог багач хадзіць.
Ды што каму бяда другіх,
Багатым — бедных недастача?
Хай сам працоўнік шлях адзнача,
З уціскаў выбрацца тугіх.
Багатых сьвята — поўны рай;
Іх час цяпер пакуль ўрачысты…
І горад, волат буяністы,
Чакае-жджэ, што скажа край…
Што скажа рух тае душы,
Якую ў змучанай Гэрманьні
Уздым наябрскага паўстаньня
Яшчэ належна ня рушыў.

Бэрлін, 1922 г.

|}