Старонка:Урачыстасьць (1925).pdf/52

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

СУЧАСНЫ БЭРЛІН

I

з надворку

Ня зьмераць вокам шырыні,
Даўжкоў паглядам не акінуць!
Куды ні глянь — пагляды гінуць
Ў яго цяжкой велічыні.
На мерку зроўненых муроў
Ўстаюць крутыя рэбры дахаў,
Іх вежы, лёгкія, як птахі,
Ўздымаюць, лес сваіх галоў.
Для стыкаў вуліц, ля пляцоў
Сягаюць к небу кірхаў шпіцы,
Ў прастор паветра, Ў бляск зарніцы
Нясуць шум грэшных гарадоў.
Уверх, уверх! Бо душны дол
Ў разрэзах цесных, вузкіх вуліц
Жыцьцё разьюшанае туліць
Каменнай цяжкасьцю вакол.
Як бурны вір ў глыбі зямлі,
Яно гудзе, ўсягды Ў бясьсільлі
Разьбіць каменьні, што здавілі
Яго і выйсьце заляглі
Гудзе й шуміць! і каб прарваць
Утомны скрэп, яно віруе,
Нібы кудысь ўцячы мяркуе —
Прасторам, волей падыхаць.
Туды ўцячы, дзе шчэ ня лёг
Напласт каменьняў і цамэнту
І дзе-б яго разгону — пэнту
Ніхто стрымоўваці ня мог.