Старонка:Урачыстасьць (1925).pdf/21

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

Ўвясьці у песьні нашы стручаную тугу,
Ўхаваць ў душы к аджыўшаму пашану.
У гымнах нашых пыша радасьць вызваленьня,
Аб вольнай працы ў іх бурляць напевы
Нявольнікаў, парваўшых путы, ў іх натхненьне
І буйны водгук ўсьпененага гневу.
Чырвоны сьцяг наш шляг паборы усьцілае
Туды, дзе ў гучным грукаце пярунаў,
На зьмен пакоры й дзікіх гвалтаў, заступае
Ўладар жыцьця — Ўсясьветная Комуна.
На бляск яе, на зоў, ад сну нас паўзьнімаўшы,
Мы йдом няўпыннымі, як хвалі мора,
У ёй аднэй мы бачым будучыну нашу,
Аб ёй аднэй няўмоўчна мы гаворым.

|}