Старонка:Узоры (1927).pdf/5

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Да сяго часу няма яшчэ на беларускай мове ні падручніка, ні хрэстоматыі па тэорыі літаратуры (поэтыцы). Маючы такія падручнікі на расійскай мове, літаратурныя гурткі пры „Маладняку“ ня могуць вясьці сваю падрыхтоўчую працу па прапанаванай праграме так пасьпешна, як-бы гэта пажадана было. Дзякуючы розным прычынам выдаць поўную хрэстоматыю па поэтыцы ў даны час немагчыма. Спадзяючыся, што гэта ўдасца зрабіць у будучыне, мы абмяжоўваемся гэтым кароткім папярэднім, пакуль што мала дасканалым, выданьнем.

З прычыны неабходнасьці ўкласьціся ў друкаваны аркуш, прышлося паказаць толькі некаторыя прыклады, што ілюструюць галоўныя зьявы тэорыі літаратуры ў галіне яе мастацкай фонэтыкі, стылю і композыцыі, У межах гэтых частак поэтыкі шмат зьяваў яе, асабліва ў галіне іх адменнасьцяў, засталіся без адпаведных прыкладаў. Дзякуючы абмежаванасьці месца не дадзены таксама ілюстрацыі да такой важнай часткі яе, як аддзел літаратурных жанраў.

Тэорэтычныя веды, датычныя поэтыкі ў яе галоўных сустаўных частках, можна знайсьці ў рэкомэндаваных ЦБ расійскіх падручніках па поэты-