АД АЎТАРА
У даны зборнік уваходзяць дзевяць артыкулаў на літаратурныя тэмы, напісаных аўтарам у розны час на працягу апошніх чатырох гадоў (1924—1928). Кожны з артыкулаў зьяўляецца водгукам на тыя ці іншыя значныя падзеі ў беларускім літаратурным жыцьці. Ня гледзячы на тое, што некаторыя з гэтых падзей адбыліся некалькі гадоў таму назад, яны і дагэтуль не пазбыліся свае актуальнасьці. Болей таго, выказаныя аўтарам зборніка думкі ў вялікай меры набываюць сабе вострасьці, менавіта, у наш час. Асабліва гэта прыкладна да падзей ідэолёгічнага характару, якія зараз не закончаны сваім разьвіцьцём. Таксама не перакорыць (а наадварот яшчэ!) поглядам аўтара на асобных пісьменьнікаў іх далейшая літаратурная чыннасьць.
Прымаючы ўсё гэта на ўвагу, аўтар лічыць дачасным выдаць свае артыкулы на літаратурныя тэмы асобным выданьнем.